Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Краязнаўцы

 Павел Сцяпанавіч Стасевіч нарадзіўся 19 лістапада 1957 г. у в. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў мотальскую сярэднюю школу № 2. Служыў у Савецкай арміі. У 1982 г. закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.

Мікалай Паўлавіч Бразоўскі нарадзіўся 3 верасня 1937 г. у г. Давыд-Гарадок Столiнскага павета Палескага ваяводства (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля Вялікай Айчыннай вайны да 1954 г. вучыўся ў сярэдняй школе № 1, затым працаваў рабочым і працягваў вучобу ў вячэрняй школе, якую скончыў у 1957 г. Паступіў у Рыжскае мараходнае вучылішўча. Закончыў двухгадовую школу каманднага саставу рачнога флоту ў г. Пінску. Працаваў на суднах марскога і рачнога флоту СССР.

Віталь Уладзіміравіч Скалабан нарадзіўся 5 жніўня 1947 г. у в. Шылавічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Бацька, Уладзімір Рыгоравіч Скалабан, — настаўнік гісторыі, краязнаўца. Маці, Вольга Іванаўна, была жанчына ціхая, спакойная, заўсёды сур’ёзная, працавала эканамістам-статыстыкам у райсельгасхарчы.

Уладзімір Мікалаевіч Губенка нарадзіўся 13 красавіка 1932 г. у г. Канатопе Сумскай вобласці (Украінская ССР). У студзені 1940 г. яго бацьку, Мікалая Васільевіча Губенку, назначылі начальнікам чыгуначнага тэхнікума ў г. Брэсце, таму сям’я ў 1940 г. пераехала ў гэты горад. Маці, Таццяна Станіславаўна Смалавік, стала працаваць у Доме палітасветы, была абрана дэпутатам гарадскога Савета народных дэпутатаў.

Міхаіл Аркадзьевіч Шульман нарадзіўся 10 красавіка 1927 г. у Маскве. Пасля заканчэння школы cлужыў у штурмавой авіяцыі (1946–1955), паветраным стралком лятаў на самалёце ИЛ-10, атрымаў урадавыя ўзнагароды. Сваю службу завяршаў ў Пружанах Брэсцкай вобласці, з гэтым горадам, які стаў яму родным, і звязаў сваё далейшае жыццё.

Георгій Сцяпанавіч Мусевіч нарадзіўся 11 лістапада 1931 г. у в. Дзмітравічы Брэсцкага павета Палескага ваяводства (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Сцяпан Сцяпанавіч Мусевіч, паходзіў з сялян, скончыў настаўніцкую семінарыю ў Бялай Падлясцы. Маці, Алена Пятроўна Мусевіч (Елінецкая), займалася сям’ёй, была цудоўнай гаспадыняй.

Анатоль Іванавіч Дзенісейка нарадзіўся 15 кастрычніка 1946 г. у в. Вулька-Антопальская Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Антопальскай сярэдняй школы праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай арміі (1965–1968). У 1973 г. скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.

Васіль Міхайлавіч Дубейка нарадзіўся 21 кастрычніка 1961 г. у в. Семігосцічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў мясцовую сярэднюю школу. З 1985 г. жыве і працуе ў Баранавіцкім раёне. У 1987 г. завочна скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна.

Іван Платоновіч Крэнь нарадзіўся 30 лістапада 1936 г. у в. Кузевічы Моўчадскай гміны Слонімскага павета (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Бацька, Платон Андрэевіч Крэнь (1896–1962), быў селянінам, але чалавекам складанага лёсу, паэтам, мемуарыстам. У 1959 г. Іван Крэнь скончыў гісторыка-педагагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута па спецыяльнасці «Гісторыя, руская мова і літаратура».

Віталь Фрыдрыхавіч Вольскі-Зэйдэль нарадзіўся 5 верасня 1901 г. у г. Пецярбургу ў сям’і служачага. Атрымаў добрую адукацыю ў гімназіі, ведаў 5-6 моў, захапіўся ідэямі сацыялізму, уключыўся у рэвалюцыйны рух. З 1918 г. працаваў на заводзе, у гарадской гаспадарцы. З 1919 г. у Чырвонай арміі, удзельнічаў у Грамадзянскай вайне на Заходнім фронце, дайшоў да Варшавы. Служыў у пагранічных войсках і органах УНК у Мінску. Хацеў заняцца літаратурнай творчасцю, таму звольніўся са службы.

Старонка 2 з 5